Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пурызм, ✂, м. (кніжн.).

Імкненне з кансерватыўных меркаванняў да захавання чаго-н. (напр., мовы) у нязменным выглядзе, у поўнай чысціні, да аховы ад усялякіх новаўвядзенняў.

|| прым. пурысцкі, ✂ і пурыстычны, ✂.

пурыст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік пурызму.

|| ж. пурыстка, ✂.

|| прым. пурысцкі, ✂.

пуска...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пуску (гл. пусціць у 3 знач.), да прыводу ў дзеянне, у рабочы стан, напр. пусканаладачны, пускарэгуліровачны, пускарэгулюючы.

пустабрэх, ✂, м. (разм.).

  1. Пра сабаку, які брэша без патрэбы.

  2. перан. Пра балбатлівага чалавека, пустаслова.

пуставаць, ✂; незак.

Пра якое-н. памяшканне: быць пустым, незанятым.

  • Кватэра пакуль пустуе.

пустагаловы, ✂ (разм.).

Бесталковы, неразумны.

  • П. чалавек.

|| наз. пустагаловасць, ✂.

пустазвон, ✂, м. (разм.).

Тое, што і пустаслоў.

пустазвоніць, ✂; незак. (разм.).

Займацца пустымі размовамі без справы.

|| наз. пустазвонства, ✂.

пустазелле, ✂, н.

Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін, а таксама (зб. ) сукупнасць такіх раслін.

  • П. заглушыла бульбу.

|| прым. пустазельны, ✂.

пустальга, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Драпежная птушка сямейства сакаліных.

  2. Легкадумны, пусты чалавек (разм. неадабр.).