Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малаточак, ✂, м.

  1. гл. малаток.

  2. Назва розных ударных прыстасаванняў у некаторых механізмах і інструментах.

    • М. у раялі.
  3. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.

малахай, ✂, м.

  1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам.

  2. Шырокі сялянскі кафтан без пояса.

малаходжаны, ✂.

Такі, па якім мала хадзілі.

  • Малаходжаныя сцежкі.

малаціць, ✂; незак.

  1. Выбіваць зерне з каласоў.

    • М. пшаніцу.
  2. Стукаць, біць у што-н. (разм.).

    • Нехта ў дзверы малоціць.
  3. перан. Падвяргаць знішчальнай крытыцы (разм.).

    • М. цемрашалаў.
  4. Разбіваць, ламаць (разм.).

    • М. посуд.
  5. перан. Хутка гаварыць, лапатаць (разм.).

    • Як пачне м., нічога не зразумееш.

|| наз. малацьба, ✂.

малацьбіт, ✂, м.

Той, хто малоціць (у 1 знач.).

  • Малацьбітам пара есці.

|| ж. малацьбітка, ✂.

малачай, ✂, м.

Травяністая расліна з ядавітым белым сокам.

|| прым. малачаевы, ✂.

  • М. сок.
  • Сямейства малачаевых (наз.).

малачайнік, ✂, м.

Тое, што і малачай.

|| прым. малачайнікавы, ✂.

мала-памалу, прысл.

Паступова, па-троху.

  • Мала-памалу разгаварыліся.

малебен, ✂, м.

Кароткае набажэнства (за чыё-н. здароўе, поспехі і пад.).

  • Служыць м.

малекула, ✂, ж.

Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

  • М. складаецца з атамаў.

|| прым. малекулярны, ✂.

  • Малекулярная вага.