Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разумнець, ✂; незак.

Набірацца розуму, станавіцца разумным, разумнейшым.

  • Дзеці разумнеюць з гадамі.

|| зак. паразумнець, ✂.

разумнік, ✂, м.

Разумны, разважлівы чалавек.

|| ж. разумніца, ✂.

разумнічаць, ✂; незак. (разм.).

Паступаць па-свойму, лічачы сябе разумней за іншых.

  • Не разумнічай, рабі так, як табе кажуць.

разумны, ✂.

  1. Такі, якому дадзены розум, надзелены розумам; які выяўляе розум.

    • Р. чалавек.
    • Разумная парада.
    • Разумная машына (перан. якая выконвае складаную работу).
  2. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці.

    • Разумная думка.
  3. Які адпавядае абставінам, мэтазгодны.

    • Разумная арганізацыя працы.

|| наз. разумнасць, ✂.

разумовы, ✂.

  1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю.

    • Разумовая праца.
    • Разумовыя здольнасці.
  2. Абстрактны, які існуе або ўяўляецца толькі ў думках.

разупэўніцца, ✂; зак.

Страціць упэўненасць у чым-н.

  • Р. у сваіх меркаваннях.

|| незак. разупэўнівацца, ✂.

|| наз. разупэўненне, ✂.

разупэўніць, ✂; зак.

Довадамі прымусіць каго-н. адмовіцца ад сваіх перакананняў, ад упэўненасці ў чым-н.

  • Р. у правільнасці рашэння задачы.

|| незак. разупэўніваць, ✂.

|| наз. разупэўненне, ✂.

разухабісты, ✂ (разм.).

  1. Вельмі бойкі, развязны.

    • Р. хлопец.
  2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам.

    • Р. рогат.

|| наз. разухабістасць, ✂.

разуцца, ✂; зак.

Зняць са сваіх ног абутак.

|| незак. разувацца, ✂.

разуць, ✂; зак.

Зняць з каго-, чаго-н. абутак.

  • Р. дзіця.
  • Р. правую нагу.

|| незак. разуваць, ✂.