Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

песіміст, ✂, м.

Чалавек песімістычнага складу; проціл. аптыміст.

  • П. па натуры.

|| ж. песімістка, ✂.

песімістычны, ✂.

  1. гл. песімізм.

  2. Прасякнуты песімізмам.

    • П. настрой.

|| наз. песімістычнасць, ✂.

пескалюбівы, ✂, (спец.).

Пра расліны: які добра расце на пясчанай глебе.

|| наз. пескалюбівасць, ✂.

пескаструменны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да апрацоўкі пры дапамозе пяску, які б’е пад моцным напорам паветранага струмення.

  • П. апарат.
  • Пескаструменная апрацоўка.

песня, ✂, ж.

  1. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

    • Харавая п.
    • Жніўныя песні.
    • Беларускія народныя песні.
  2. Пра спевы птушак.

    • Салаўіныя песні.

◊

  • Доўгая песня (разм.) — тое, што патрабуе працяглага часу, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад.

  • Старая песня (разм.) — што-н. даўно вядомае.

  • Песня спета чыя (разм.) — канец чыйго-н. жыцця, шчасця, поспехаў і пад.

|| памянш. песенька, ✂.

|| прым. песенны, ✂.

  • П. матыў.

песцік, ✂, м.

Жаночы орган кветкі, з якога ўтвараецца плод пасля апладнення пыльцой.

песціцца, ✂; незак.

Аддавацца пяшчотам, цешыцца бестурботнасцю.

  • П. ў цяньку.

песціць, ✂; незак.

  1. Любоўна даглядаць, пялегаваць; патураць усім жаданням, балаваць.

    • П. дзяцей.
  2. Лашчыць, галубіць.

    • П. дзіця.
  3. перан. Выклікаць прыемныя адчуванні (пра вецер, сонца і пад.).

    • Вецер песціць твар.
  4. перан. Жадаць здзяйснення чаго-н. прыемнага.

    • П. надзею.

|| зак. выпесціць, ✂ і спесціць, ✂.

петарда, ✂, ж.

  1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.

  2. Сігнальны разрыўны снарад, што кладзецца на рэйкі, каб спыніць поезд у выпадку небяспекі.

  3. У піратэхніцы: снарад з парахавым зарадам, які выкарыстоўваецца для феерверку.

|| прым. петардавы, ✂ і петардны, ✂.

петраграфія, ✂, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае горныя пароды, іх састаў і структуру.

|| прым. петраграфічны, ✂.