Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пеленг, ✂, м. (спец.).

Вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць дадзены прадмет або чуваць дадзены гук.

пеленгаваць, ✂; незак. (спец.).

Вызначаць пеленг чаго-н.

  • П. радыёстанцыю.

|| зак. запеленгаваць, ✂.

|| наз. пеленгаванне, ✂ і пеленгацыя, ✂.

пеленгатар, ✂, м. (спец.).

Прылада для пеленгавання.

  • Аптычны п.

пелікан, ✂, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

|| прым. пеліканавы, ✂ і пеліканаў, ✂.

пельмені, ✂, м.

Кулінарны выраб — род маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам.

  • Сібірскія п.

|| прым. пельменны, ✂.

  • П. цэх.

пельменная, ✂, ж.

Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

пелюшцы, ✂.

Закраіны ў начоўках.