Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

печ, ✂, ж.

  1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.

    • Кафляная п.
    • Паліць у печы.
  2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.

    • Сушыльная п.
    • Доменная п.

◊

  • Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.

  • Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.

|| прым. пячны, ✂.

  • Пячная засланка.
  • Пячное ацяпленне.

печанегі, ✂, м.

Цюркскія і сармацкія плямёны, якія вандравалі ў 9—11 стагоддзях па паўднёвым усходзе Еўропы.

|| прым. печанежскі, ✂.

печаны, ✂.

Прыгатаваны пячэннем.

  • Печаныя яблыкі.

◊

  • Гад печаны лаянк.) — вылюдак, кат.

печань, ✂, ж.

Стрававальная залоза ў жывёл і чалавека, якая выпрацоўвае жоўць, удзельнічае ў працэсах стрававання, кровазвароту і абмену рэчываў.

|| прым. пячоначны, ✂.

  • Пячоначныя пратокі.

печка, ✂, ж.

Невялікая або часовая печ, якая служыць для абагравання памяшкання.

  • Чыгунная п.

печыва, ✂, н., зб.

Печаныя вырабы з мукі.

  • Выняць п. з духоўкі.