Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пець, ; незак.

  1. Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор.

    • П. раманс.
  2. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: абзывацца галасамі.

    • Жаваранак пяе.
  3. што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. (высок.).

    • Паэт пяе пра жыццё народа.

  • Лазара пець (разм. неадабр.) — скардзіцца на лёс, прыкідвацца няшчасным.

|| зак. прапець, і спець, .