Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

петарда, ✂, ж.

  1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.

  2. Сігнальны разрыўны снарад, што кладзецца на рэйкі, каб спыніць поезд у выпадку небяспекі.

  3. У піратэхніцы: снарад з парахавым зарадам, які выкарыстоўваецца для феерверку.

|| прым. петардавы, ✂ і петардны, ✂.

петраграфія, ✂, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае горныя пароды, іх састаў і структуру.

|| прым. петраграфічны, ✂.

петыт, ✂, м.

Дробны друкарскі шрыфт з вышынёй літар 3 мм.

|| прым. петытны, ✂.

петыцыя, ✂, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да ўлад.

|| прым. петыцыйны, ✂.