Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пера..., прыстаўка.

Абазначае:

  1. накіраванасць дзеяння з аднаго месца на другое, з аднаго боку на другі, напр. перабегчы, перавярнуць, перайсці;
  2. накіраванасць руху цераз што-н., напр. перакінуць, пераплысці, пераскочыць;
  3. змену накіраванасці дзеяння, перадачу каму-, чаму-н., напр. перадаць (у спадчыну), пераслаць;
  4. паўтарэнне дзеяння нанава, напр. перарабіць, перачытаць, перашыць;
  5. празмернасць дзеяння, а таксама давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку, напр. пераесці, перасаліць, перахваліць;
  6. перавагу, першынство ў дзеянні, напр. перакрычаць, ператанцаваць, перахітрыць;
  7. паслядоўны ахоп дзеяннем усіх або многіх асоб, прадметаў і вычарпальнасць такога дзеяння, напр. пералавіць, перамыць (увесь посуд), перапэцкаць (рукі), перахварэць (усімі дзіцячымі хваробамі);
  8. падзел чаго-н. папалам, на часткі, напр. перакусіць (нітку); пераламаць;
  9. запоўненасць дзеяннем якога-н. прамежку часу, напр. перазімаваць, пераначаваць;
  10. пераўтварэнне ў што-н. іншае, пераход у іншы стан, від, напр. перакласці (на іншую мову), перарасці (сяброўства перарасло ў каханне), перамяніць (свой колер);
  11. спыненне якога-н. дзеяння, стану, напр. перабалець (перабалела сэрца), перабрадзіць;
  12. слабае праяўленне дзеяння або яго кароткачасовасць, напр. перадыхнуць, перакусіць;
  13. узаемнасць дзеяння (у дзеясловаў з часціцай -цца), напр. перагаворвацца, перапісвацца.

пераабсталяваць, ; зак.

Абсталяваць нанава, па-іншаму.

  • П. лабараторыю.

|| незак. пераабсталёўваць, .

|| наз. пераабсталяванне, і пераабсталёўванне, .

пераабуць, ; зак.

  1. Абуць у іншы абутак.

    • П. дзяцей у сухое.
    • П. ногі.
  2. Змяніць абутак, абуць іначай.

    • П. боты.

|| незак. пераабуваць, .

|| звар. пераабуцца, .

|| незак. пераабувацца, .

|| наз. пераабуванне, .

пераабцяжарыць, ; зак.

Празмерна абцяжарыць.

  • П. даручэннямі.

|| незак. пераабцяжарваць, .

|| наз. пераабцяжарванне, .

пераадзець, ; зак.

  1. Адзець каго-н. у іншую вопратку.

    • П. дзіця.
  2. Зняўшы адно, надзець іншае.

    • П. касцюм.

|| незак. пераадзяваць, .

|| звар. пераадзецца, .

|| незак. пераадзявацца, .

|| наз. пераадзяванне, .

пераадолець, ; зак.

  1. Дабіцца перамогі ў барацьбе, перасіліць.

    • П. ворага.
  2. Справіцца з чым-н., перамагчы ў сабе што-н.

    • П. перавал.
    • П. страх. (перан.).

|| незак. пераадольваць, .

|| наз. пераадоленне, .

пераадольны, .

Такі, які можна пераадолець.

  • Лёгка пераадольная перашкода.

|| наз. пераадольнасць, .

пераадрасаваць, ; зак.

Паслаць на новы адрас ці іншай асобе, установе.

|| наз. пераадрасаванне, і пераадрасоўка, .

  • П. падпісных выданняў.

пераапрануць, ; зак.

Тое, што і пераадзець.

  • П. дзіця.
  • П. сукенку.

|| незак. пераапранаць, .

|| звар. пераапрануцца, .

|| незак. пераапранацца, .

|| наз. пераапрананне, .

пераараць, ; зак.

  1. Узараць занава.

    • П. бульбянішча.
  2. што і чаго. Узараць усё, многае.

    • Колькі зямлі пераараў за свой век.
  3. Правесці баразну ўпоперак чаго-н.

    • П. дарогу.

|| незак. пераворваць, .

|| наз. пераворванне, .