пера...,
Абазначае:
- накіраванасць дзеяння з аднаго месца на другое, з аднаго боку на другі,
напр. перабегчы, перавярнуць, перайсці; - накіраванасць руху цераз што
-н. ,напр. перакінуць, пераплысці, пераскочыць; - змену накіраванасці дзеяння, перадачу каму-, чаму
-н. ,напр. перадаць (у спадчыну), пераслаць; - паўтарэнне дзеяння нанава,
напр. перарабіць, перачытаць, перашыць; - празмернасць дзеяння, а таксама давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку,
напр. пераесці, перасаліць, перахваліць; - перавагу, першынство ў дзеянні,
напр. перакрычаць, ператанцаваць, перахітрыць; - паслядоўны ахоп дзеяннем усіх або многіх асоб, прадметаў і вычарпальнасць такога дзеяння,
напр. пералавіць, перамыць (увесь посуд), перапэцкаць (рукі), перахварэць (усімі дзіцячымі хваробамі); - падзел чаго
-н. папалам, на часткі,напр. перакусіць (нітку); пераламаць; - запоўненасць дзеяннем якога
-н. прамежку часу,напр. перазімаваць, пераначаваць; - пераўтварэнне ў што
-н. іншае, пераход у іншы стан, від,напр. перакласці (на іншую мову), перарасці (сяброўства перарасло ў каханне), перамяніць (свой колер); - спыненне якога
-н. дзеяння, стану,напр. перабалець (перабалела сэрца), перабрадзіць; - слабае праяўленне дзеяння або яго кароткачасовасць,
напр. перадыхнуць, перакусіць; - узаемнасць дзеяння (у дзеясловаў з часціцай -цца),
напр. перагаворвацца, перапісвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)