Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пед...

Першая частка складаных слоў у знач. педагагічны, напр. педвучылішча, педінстытут, педпрактыка.

педагагічны, ✂.

  1. гл. педагог і педагогіка.

  2. Які адпавядае патрабаванням педагогікі.

    • П. такт.

|| наз. педагагічнасць, ✂.

педагог, ✂, м.

Асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай.

|| прым. педагагічны, ✂.

педагогіка, ✂, ж.

Навука аб метадах выхавання і навучання.

|| прым. педагагічны, ✂.

  • П. факультэт (які рыхтуе спецыялістаў па педагогіцы).
  • П. інстытут (які рыхтуе настаўнікаў).

педаль, ✂, ж.

Нажны рычаг у машынах і музычных інструментах.

  • П. тормаза, раяля.
  • Паціснуць на ўсе педалі (таксама перан. прыняць усе меры для паскарэння, дасягнення чаго-н.; разм.).

|| прым. педальны, ✂.

  • Дзіцячая педальная машына.

педант, ✂, м.

Той, хто залішне строгі ў выкананні ўсіх фармальных запатрабаванняў (у навуцы, жыцці і пад.).

|| ж. педантка, ✂.

|| прым. педанцкі, ✂.

педантызм, ✂, м.

Паводзіны, уласцівасці педанта.

  • Дакладны да педантызму.

педантычны, ✂.

Строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны.

  • П. чалавек.
  • Педантычныя адносіны.
  • Педантычна (прысл.) усё выконваць.

|| наз. педантычнасць, ✂.

педыкюр, ✂, м.

Гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліроўка ногцяў, выдаленне мазалёў).

|| прым. педыкюрны, ✂.

педыятр, ✂, м.

Урач, спецыяліст па педыятрыі.