Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

песа, нескл., н.

Грашовая адзінка шэрагу краін Лацінскай Амерыкі і інш.

песеннік, ✂.

  1. Зборнік песень.

  2. Выканаўца песень.

  3. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеннай музыкі.

    • Паэт-п.

|| ж. песенніца, ✂.

песета, ✂, ж.

Грашовая адзінка ў Іспаніі.

песімізм, ✂, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм.

|| прым. песімістычны, ✂.

песіміст, ✂, м.

Чалавек песімістычнага складу; проціл. аптыміст.

  • П. па натуры.

|| ж. песімістка, ✂.

песімістычны, ✂.

  1. гл. песімізм.

  2. Прасякнуты песімізмам.

    • П. настрой.

|| наз. песімістычнасць, ✂.

пескалюбівы, ✂, (спец.).

Пра расліны: які добра расце на пясчанай глебе.

|| наз. пескалюбівасць, ✂.

пескаструменны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да апрацоўкі пры дапамозе пяску, які б’е пад моцным напорам паветранага струмення.

  • П. апарат.
  • Пескаструменная апрацоўка.

песня, ✂, ж.

  1. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

    • Харавая п.
    • Жніўныя песні.
    • Беларускія народныя песні.
  2. Пра спевы птушак.

    • Салаўіныя песні.

◊

  • Доўгая песня (разм.) — тое, што патрабуе працяглага часу, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад.

  • Старая песня (разм.) — што-н. даўно вядомае.

  • Песня спета чыя (разм.) — канец чыйго-н. жыцця, шчасця, поспехаў і пад.

|| памянш. песенька, ✂.

|| прым. песенны, ✂.

  • П. матыў.

песцік, ✂, м.

Жаночы орган кветкі, з якога ўтвараецца плод пасля апладнення пыльцой.