песня, , ж.

  1. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

    • Харавая п.
    • Жніўныя песні.
    • Беларускія народныя песні.
  2. Пра спевы птушак.

    • Салаўіныя песні.

  • Доўгая песня (разм.) — тое, што патрабуе працяглага часу, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад.

  • Старая песня (разм.) — што-н. даўно вядомае.

  • Песня спета чыя (разм.) — канец чыйго-н. жыцця, шчасця, поспехаў і пад.

|| памянш. песенька, .

|| прым. песенны, .

  • П. матыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)