Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

утуліцца, ✂; зак.

  1. Уткнуўшыся, прыціснуцца да чаго-н.

    • У. тварам у падушку.
  2. Захутацца ў што-н.

    • У. ў каўнер.

|| незак. утульвацца, ✂.

утуліць, ✂; зак.

  1. Схаваць або (пра галаву) уцягнуць, увабраць унутр чаго-н.

    • У. твар у каўнер.
    • У. галаву ў плечы.
  2. Прыціснуць (вушы) да галавы (пра каня і пад.).

    • Конь утуліў вушы.

|| незак. утульваць, ✂.

утулка, ✂, ж.

Дэталь машыны або якога-н. прыстасавання — металічная трубка, якая прызначана для змяншэння трэння ў месцы апоры вала.

  • Калёсныя ўтулкі.

|| прым. утулкавы, ✂ і утулачны, ✂.

утульнасць, ✂, ж.

  1. гл. утульны.

  2. Выгода, прыемная ўпарадкаванасць быту, жылля.

    • Стварыць у. у доме.
    • Хатняя ў.

утульны, ✂.

  1. Які вызначаецца ўтульнасцю (у 2 знач.), зручны і прыемны.

    • У. пакой.
    • Утульна (прысл.) ўмасціцца ў крэсле.
  2. Зацішны, укрыты ад каго-, чаго-н.

    • У. куточак для адпачынку.

|| наз. утульнасць, ✂.

утыкаць, ✂; зак. (разм.).

Уткнуць многа чаго-н. па ўсёй прасторы.

  • У. падушачку іголкамі.

|| незак. утыкаць, ✂.

утылізаваць, ✂; зак. і незак.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму-н., ужыць (-ываць) з карысцю.

  • У. адходы вытворчасці.

|| наз. утылізацыя, ✂.

|| прым. утылізацыйны, ✂.

утылітарны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Прасякнуты утылітарызмам.

    • Мець утылітарнае прызначэнне.
    • У. падыход да справы.
  2. Прыкладны, вузкапрактычны.

    • Утылітарныя веды.

|| наз. утылітарнасць, ✂.

утылітарызм, ✂, м. (кніжн.).

Вузкі практыцызм, імкненне атрымаць з усяго непасрэдную матэрыяльную выгаду.

|| прым. утылітарысцкі, ✂.

утылітарыст, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто кіруецца меркаваннямі утылітарызму.

|| ж. утылітарыстка, ✂.

|| прым. утылітарысцкі, ✂.