Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

укруціць, ; зак.

  1. Круцячы, уставіць.

    • У. лямпачку ў патрон.
  2. Захутаць, завінуць.

    • У. дзіця ў коўдру.
    • У. каўбасу ў паперу.
  3. Убавіць, прыкруціць што-н.

    • У. кнот у лямпе.
  4. Уматаць у што-н.

    • У. канец вяроўкі ў кола.
  5. Махлюючы, прысвоіць, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага (разм.).

    • У. дваццаць пяць тысяч рублёў.

|| незак. укручваць, .

укрывальнік, , м.

Той, хто займаецца ўкрывальніцтвам.

  • У. крадзенага.

|| ж. укрывальніца, .

укрывальніцтва, , н. (спец.).

Утойванне злачынца або ўкрадзеных рэчаў, слядоў злачынства.

  • Судзіць за ў.

укрыўдзіць, ; зак.

Моцна пакрыўдзіць.

  • Хто ўкрыўдзіў малога?

укрыцце, , н.

Месца, збудаванне, якое ўкрывае, абараняе ад каго-, чаго-н.

  • Страляць з укрыцця.
  • У. ад зенітнага агню.

укрыць, ; зак.

  1. Закрыць з усіх бакоў.

    • У машыну брызентам.
  2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.

    • Цвіль укрыла сцены.
    • Чырвань укрыла шчокі.
  3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.

    • Ноч укрыла партызан ад ворага.
    • У. злачынца.
    • У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан. утаіць).

|| незак. укрываць, .

|| звар. укрыцца, .

|| незак. укрывацца, .

|| наз. укрыццё, .

укрышыць, ; зак.

Накрышыць чаго-н. у што-н.

  • У цыбулі ў салату.

укус, , м.

  1. гл. укусіць.

  2. Укушанае месца.

    • Памазаць у. ёдам.

укусіць, ; зак.

Ухапіўшы, праткнуўшы зубамі (ці праткнуўшы джалам), раніць.

  • Сабака ўкусіў за руку.
  • Якая муха яго ўкусіла? (перан. Што з ім, чым ён незадаволены?; разм. жарт.).

|| наз. укус, .