разбегчыся, ✂; зак.
-
Прабегчы некаторую адлегласць, каб падрыхтавацца да скачка.
- Разбегся і скочыў.
- Перад скачком трэба добра р.
-
Пра многіх: бягом накіравацца ў розныя бакі.
- Дзеці з шумам разбегліся.
-
перан. Пра думкі: страціць здольнасць сканцэнтравацца на чым-н.
◊
|| незак. разбягацца, ✂.
|| наз. разбег, ✂ і разбежка, ✂.
- Узяць разбег (таксама перан.).
- Скочыць з разбегу.
- Разбег самалёта (даўжыня прабегу па зямлі да моманту ўзлёту).
- Разбежка перад скачком.
разбінтавацца, ✂; зак.
-
Зняць з сябе бінт.
-
Разматацца, развязацца (пра бінт, павязку і пад.).
-
Вызваліцца ад бінту, павязкі і пад. (разм.).
|| незак. разбінтоўвацца, ✂.
разбінтаваць, ✂; зак.
Развязаць, зняць, разматаць бінт на чым-н.
|| незак. разбінтоўваць, ✂.
разбітны, ✂ (разм.).
Кемлівы, бойкі, развязны, лоўкі.
разбіты, ✂ (разм.).
Які страціў бадзёрасць, бяссільны, стомлены.
|| наз. разбітасць, ✂.
разбіць, ✂; зак.
-
гл. біць.
-
Раздзяліць, расчляніць.
- Р. лес на ўчасткі.
- Р. атрад на групы.
-
Плануючы, зрабіць, устроіць, размясціць што-н.
-
Пашкодзіць, разбурыць, парушыць.
- Р. галаву.
- У час землетрасення разбіла (безас.) дом.
- Разбіты паралічом (паралізаваны).
- Р. мары і надзеі (перан.).
- Р. чужое шчасце (перан.).
-
Перамагчы, нанесці паражэнне.
- Р. ворага.
- Р. праціўнікаў новай ідэі (перан.).
-
Растрэсці, разварушыць, раскінуць.
- Р. сена.
- Р. гной на полі.
|| незак. разбіваць, ✂.
|| наз. разбіванне, ✂ і разбіўка, ✂.
|| прым. разбівачны, ✂.