Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пунсовы, ✂.

Ярка-чырвоны.

  • П. мак.
  • Пунсовыя шчокі.

|| наз. пунсовасць, ✂.

пунш, ✂, м.

Напітак з рому, закіпячонага з цукрам, вадой і фруктовымі прыправамі.

|| прым. пуншавы, ✂.

пуня, ✂, ж.

Вялікая халодная будыніна для захоўвання сена, адрына.

|| памянш. пунька, ✂.

пуп, ✂, м.

  1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.

  2. Страўнік ў птушак.

    • Курыны п.
  3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (разм.).

    • Дарабіць п. у шапцы.

◊

  • Пуп зямлі (разм. іран.) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н.

  • Браць на пуп (разм.) — цяжка падымаць, перанапружвацца.

|| памянш. пупок, ✂.

пупавіна, ✂, ж.

Трубкападобны орган, які злучае зародак чалавека (або жывёлы) з целам маці і служыць каналам для жыўлення зародка.

|| прым. пупавінны, ✂.

пупок, ✂, м.

  1. Тое, што і пуп (у 1 і 2 знач.).

  2. Невялікі акруглы выступ.

    • Кепка з пупком.

|| памянш. пупочак, ✂.

|| прым. пупковы, ✂ і пупочны, ✂.

  • Пупочная грыжа.

пупышка, ✂, ж.

Круглы зародак ліста, парастка, кветкі. З’явіліся пупышкі на дрэвах.

|| прым. пупышкавы, ✂.

пурга, ✂, ж.

Моцная снегавая завея, завіруха.

пурпур, ✂, м.

  1. Цёмна- або ярка-чырвоны колер (першапачаткова каштоўнае фарбавальнае рэчыва).

  2. Дарагое адзенне з чырвонай тканіны як знак раскошы і велічы (уст.).

  3. перан. Чырвань, палымяны колер.

    • П. зары.
    • П. сцягоў.

|| прым. пурпурны, ✂ і пурпуровы, ✂.

пурпурна-... і пурпурова-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) пурпурны, пурпуровы, з пурпурным адценнем, напр. пурпурна-малінавы, пурпурна-ружовы, пурпурова-фіялетавы, пурпурна-чырвоны;
  • 2) пурпурны, пурпуровы ў спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. пурпурна-сіні, пурпурова-чорны.