Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

поліс, , м. (спец.).

Дакумент аб страхаванні.

  • Страхавы п.

|| прым. полісавы, .

полісемія, , ж.

У мовазнаўстве: наяўнасць у аднаго слова некалькіх значэнняў, мнагазначнасць.

|| прым. полісемічны, .

політэізм, , м. (спец.).

Рэлігія, якая прызнае многа багоў, мнагабожжа; проціл. монатэізм.

|| прым. політэістычны, .

політэхнічны, .

  1. Які мае адносіны да розных галін тэхнікі.

    • П. інстытут.
  2. Заснаваны на рознабаковым знаёмстве з тэхнікай.

    • Політэхнічнае навучанне.

поліўка, , ж.

  1. Вадкая страва з мучной прыправай.

    • Частавалі яго поліўкай.
  2. Рэдкая частка якой-н. ежы, жыжка.

    • Наліла адной поліўкі.

|| прым. полівачны, .

поліэтылен, , м.

Сінтэтычны палімер на аснове этылену.

|| прым. поліэтыленавы, .

  • Поліэтыленавая вытворчасць.
  • П. настольнік.

поліяміэліт, , м.

Віруснае захворванне нервовай сістэмы, якое часта суправаджаецца паралічам.

|| прым. поліяміэлітны, .

полк, , м.

  1. Вайсковая адзінка, якая звычайна ўваходзіць у склад дывізіі або брыгады.

    • Гвардзейскі п.
    • Авіяцыйны п.
  2. перан., каго (чаго). Мноства, натоўп (разм.).

    • П. памочнікаў.

  • У нашым палку прыбыло (разм.) — нас стала больш.

|| прым. палкавы, .

полка, , ж.

  1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню.

    • Спадніца з трох полак.
  2. Лаўка ў вагоне для сядзення ці ляжання.

    • Верхняя п.

|| прым. полачны, .

полудзень, , м.

  1. Тое, што і абед (у 2 знач.).

    • Узяць торбачку з полуднем.
  2. Сярэдзіна дня, поўдзень.

    • Ужо мінула за п.
  3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай, падвячорак.

    • П. —у пяць гадзін.

|| прым. полудзенны, .