Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтатра́нспарт, ✂, м.

Аўтамабільны транспарт.

|| прым. аўтатранспартны, ✂.

аўтахто́нны, ✂, (спец.).

Тое, што і абарыгенны (гл. абарыген); карэнны, мясцовы.

аўтахто́ны, ✂, м. (кніжн.).

Абарыгены; карэнныя, мясцовыя жыхары.

  1. Расліны або жывёлы, якія ўзніклі і працягваюць існаваць у дадзенай мясцовасці.

аўтацыстэ́рна, ✂, ж.

Аўтамабіль-цыстэрна.

аўто́бус, ✂, м.

Шматмесны аўтамабіль для перавозкі пасажыраў.

  • Аўтобусы далёкіх рэйсаў.

|| прым. аўтобусны, ✂.

аўто́граф, ✂, м.

  1. Тэкст твора, напісаны рукой аўтара.

    • А. паэмы “Курган”.
  2. Уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс.

    • Узяць а. у вядомага артыста.

|| прым. аўтаграфічны, ✂.

аўто́л, ✂, м.

Змазачнае масла для аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

|| прым. аўтолавы, ✂.

аўто́рак, ✂, м.

Другі дзень тыдня.

|| прым. аўторкавы, ✂.

аўтса́йдэр, ✂, м.

Спартсмен або спартыўная каманда, што займаюць у спаборніцтве адно з апошніх месц і не маюць шанцаў на перамогу.

|| прым. аўтсайдэрскі, ✂.

аўтэ́нтык, ✂, м. (кніжн.).

Арыгінал чаго-н., не копія.