Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

матычыць, ✂; незак.

Апрацоўваць, рыхліць зямлю матыкай.

|| наз. матычанне, ✂.

матэль, ✂, м.

Гасцініца для аўтатурыстаў.

|| прым. матэльны, ✂.

матэматызацыя, ✂, ж.

Выкарыстанне матэматычных метадаў у якой-н. навуцы, сферы дзейнасці.

  • М. прыродазнаўчых навук.

матэматык, ✂, м.

Спецыяліст у галіне матэматыкі.

|| ж. матэматычка, ✂.

матэматыка, ✂, ж.

Навука, якая вывучае велічыні, колькасныя адносіны, а таксама прасторавыя формы навакольнага свету.

  • Вышэйшая м.

|| прым. матэматычны, ✂.

  • Матэматычная задача.

матэрыя, ✂, ж.

  1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека.

    • Формы існавання матэрыі.
  2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

    • Будова матэрыі.
  3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

  4. перан. Прадмет размовы, тэма.

    • Гутарыць аб высокай матэрыі.

матэрыял, ✂, м.

  1. Прадметы, рэчывы, з якіх будуецца, вырабляецца што-н., сыравіна.

    • Будаўнічы м.
  2. перан. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго-н.

    • М. для назірання.
    • Гістарычны м.
  3. звычайна мн. Збор звестак, дакументаў па якому-н. пытанню.

    • Матэрыялы з’езда.
  4. Тканіна, трыкатажны або сінтэтычны выраб, прызначаны для шытва.

    • М. на сукенку.

|| прым. матэрыяльны, ✂.

матэрыялазнаўства, ✂, н.

Навука аб трываласці і дэфармаванасці матэрыялаў (у 1 знач.).

|| прым. матэрыялазнаўчы, ✂.

матэрыялізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Увасобіць (увасабляць) у канкрэтныя, рэчыўныя формы.

|| звар. матэрыялізавацца, ✂.

|| наз. матэрыялізацыя, ✂.

матэрыялізм, ✂, м.

Навуковы філасофскі кірунак, які ў супрацьлегласць ідэалізму, прызнае першаснасць матэрыі і другаснасць свядомасці, матэрыяльнасць свету, незалежнасць яго існавання ад свядомасці людзей і яго пазнавальнасць.

○

  • Дыялектычны матэрыялізм — навуковы светапогляд, які грунтуецца на матэрыялістычным тлумачэнні аб’ектыўнага свету і дыялектычным метадзе яго пазнання.

  • Гістарычны матэрыялізм — навука аб найбольш агульных законах і рухаючых сілах развіцця грамадства і грамадазнаўчай думкі.

|| прым. матэрыялістычны, ✂.

  • Матэрыялістычная філасофія.
  • Матэрыялістычнае разуменне з’яў прыроды.