матэрыя, ​, ж.

  1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека.

    • Формы існавання матэрыі.
  2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

    • Будова матэрыі.
  3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

  4. перан. Прадмет размовы, тэма.

    • Гутарыць аб высокай матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)