матэрыялізм, , м.

Навуковы філасофскі кірунак, які ў супрацьлегласць ідэалізму, прызнае першаснасць матэрыі і другаснасць свядомасці, матэрыяльнасць свету, незалежнасць яго існавання ад свядомасці людзей і яго пазнавальнасць.

  • Дыялектычны матэрыялізм — навуковы светапогляд, які грунтуецца на матэрыялістычным тлумачэнні аб’ектыўнага свету і дыялектычным метадзе яго пазнання.

  • Гістарычны матэрыялізм — навука аб найбольш агульных законах і рухаючых сілах развіцця грамадства і грамадазнаўчай думкі.

|| прым. матэрыялістычны, .

  • Матэрыялістычная філасофія.
  • Матэрыялістычнае разуменне з’яў прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)