Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуляць, ; незак. (разм.).

Кідаць чым-н. куды-н. ці ў каго-н.

  • П. камякі зямлі.

|| аднакр. пульнуць, .

|| наз. пулянне, .

пума, , ж.

Буйны лясны драпежнік сямейства кашачых, які водзіцца ў Амерыцы.

пуначка, , ж.

Невялікая паўночная птушка сямейства аўсянкавых.

пункт, , м.

  1. Месца, якое характарызуецца пэўнымі адзнакамі і можа быць выкарыстана для неабходных дзеянняў.

    • Камандны п.
    • Зборны п.
    • Населены п. (месца, дзе пастаянна жывуць людзі; афіц.).
    • Прызыўны п.
    • Перагаворны п.
    • Самы высокі п. гары.
  2. Асобнае палажэнне, раздзел у складзе чаго-н. (дакумента, выкладання і пад.).

    • Асноўныя пункты даклада.
    • Выкласці па пунктах (таксама перан. паслядоўна).
  3. Асобны момант у развіцці чаго-н.

    • Кульмінацыйны п.
  4. Асноўнае паняцце геаметрыі, а таксама механікі, фізікі — месца, якое не мае вымярэння, мяжа адрэзка лініі.

    • П. перасячэння прамых.
    • П. апоры.
    • П. прылажэння сіл.
    • П. сонцастаяння.
  5. Мяжа, пры якой надыходзіць якая-н. з’ява.

    • П. замярзання.
    • П. плаўлення.

  • Пункт погляду (або гледжання) на што — чыя-н. думка, погляд на што-н.

  • У мяне на гэта свой пункт погляду.

|| памянш. пункцік, .

пунктуальны, .

Вельмі дакладны, акуратны ў выкананні чаго-н.

  • П. чалавек.
  • Пунктуальнае выкананне.

|| наз. пунктуальнасць, .

пунктуацыя, , ж.

Вучэнне аб сістэме знакаў прыпынку і іх ужыванні ў пісьмовым тэксце.

  • Засвоіць пунктуацыю.

|| прым. пунктуацыйны, .

пункцір, , м.

Лінія, якая ўтвараецца з кропак, кароткіх рысак.

|| прым. пункцірны, .

  • Пункцірнае акрэсленне сітуацыі (перан. у агульных рысах).

пункцыя, , ж. (спец.).

Пракол (тканкі, поласці, сасуда) з лячэбнымі або дыягнастычнымі мэтамі.

|| прым. пункцыйны, .

пунсавець, ; незак.

  1. Рабіцца пунсовым, чырвоным.

    • П. ад радасці.
  2. Віднецца (пра што-н. пунсовае).

    • Пунсавеюць суніцы на паляне.

пунсова-...

Першая частка складаных слоў са знач. з пунсовым адценнем, напр. пунсова-ружовы, пунсова-чырвоны.