Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разлучыцца, ; зак.

  1. з кім і без дапаўнення. Расстацца, перастаць быць разам (пра блізкіх, сяброў).

  2. Раз’яднацца (пра што-н. злучанае).

    • Правады разлучыліся.

|| незак. разлучацца, .

|| наз. разлука, .

  • Час разлукі.

разлучыць, ; зак.

  1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў); разысціся.

    • Вайна разлучыла родных.
  2. Раздзяліць, аддзяліць што-н. ад чаго-н.

    • Р. канцы правадоў.

|| незак. разлучаць, .

разлушчыць, ; зак.

Раскрыць (абалонку), расцерабіць, каб дастаць семя.

  • Р. арэх.

|| незак. разлушчваць, .

разлыгацца, ; зак.

Вызваліцца ад вяроўкі, якой быў залыганы; развязацца.

  • Конь разлыгаўся.

|| незак. разлыгвацца, .

разлыгаць, ; зак.

Зняць вяроўку з таго, хто быў залыганы.

|| незак. разлыгваць, .

|| наз. разлыгванне, .

разлюбіць, ; зак.

Перастаць любіць каго-, што-н.

  • Р. жонку.

разлютавацца, ; зак.

Прыйсці ў лютасць, дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца.

  • Мачыха так разлютавалася, што нельга было суняць.

разлютаваць, ; зак.

Прывесці ў лютасць.

  • Разлютавалі несправядлівыя нападкі.

разлягацца, ; незак.

  1. гл. разлегчыся.

  2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі.

    • Лес разлягаецца ад галасоў дзетвары.

разляжацца, ; зак. (разм.).

Праляжаўшы доўгі час, захацець ляжаць яшчэ.

|| незак. разлежвацца, .