Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разлог, ✂, м.

Абшар, адкрытая прастора.

  • Паўз Прыпяць цягнуліся пясчаныя разлогі.

разлога, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і разлог.

разлогі, ✂.

Шырокі, з вялікаю кронай, раскідзісты.

  • Р. дуб.

|| наз. разлогасць, ✂.

разложысты, ✂.

  1. Развесісты, раскідзісты, шырокі (пра дрэвы, крону, галіны і пад.).

    • Разложыстая ліпа.
  2. Шырокі, пакаты, адкрыты, роўны.

    • Р. луг.

|| наз. разложыстасць, ✂.

разлом, ✂, м.

  1. гл. разламаць.

  2. перан. Парушэнне ўнутранага адзінства; раздвоенасць, надломленасць.

    • Душэўны р.

разлузаць, ✂; зак.

Раскрыць (абалонку), каб дастаць семя; разлушчыць.

  • Р. арэх.

|| незак. разлузваць, ✂.

разлука, ✂, ж.

  1. гл. разлучыцца.

  2. Раставанне з кім-н. родным, блізкім.

разлупіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Разадраць на палосы, распаласаваць што-н.; падраць.

    • Р. кашулю.
  2. Нанесці рану, глыбокую драпіну.

    • Зачапіўся за сук і разлупіў скуру на назе.

|| незак. разлупліваць, ✂.

разлучальнік, ✂, м.

Тое, што і раз’яднальнік.

разлучнік, ✂, м.

  1. Той, хто разлучыў, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей.

  2. Мужчына, які развёўся з жонкай (абл.).

|| ж. разлучніца, ✂.