Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дачуцца, ; зак.

Даведацца з чутак, якія дайшлі.

  • Пра пажар ён дачуўся ўчора.
  • Аб узнагародзе старшыня дачуўся толькі сёння.

|| незак. дачувацца, .

даччыны, .

  1. гл. дачка.

  2. Які ўтварыўся ў выніку аддзялення ад чаго-н. (спец.).

    • Даччыная фірма.

дачыненне, , н.

Сувязь з кім-, чым-н.; адносіны да каго-, чаго-н.

  • Мець д. да справы.

дачырвана, прысл.

Да чырвонага колеру.

  • Жалеза распалілася д.

дачыста, прысл.

  1. Да чысціні.

    • Вымыць д.
  2. перан. Падчыстую, нічога не пакідаючы (разм.).

    • З’елі ўсё д.
    • Абакралі д.

дачытаць, ; зак.

  1. Скончыць чытанне чаго-н.

    • Д. раман.
  2. Прачытаць да якога-н. месца.

    • Д. кнігу да другога раздзела.

|| незак. дачытваць, .

дашак, , м. (абл.).

Стрэшка над студняй.

  • Адрамантаваць д.

|| прым. дашкавы, .

дашкольнік, , м.

  1. Дзіця дашкольнага ўзросту.

    • Рэгістрацыя дашкольнікаў.
  2. Педагог, які займаецца з дзецьмі дашкольнага ўзросту (разм.).

|| ж. дашкольніца, .

дашкольны, .

Які адносіцца да ўзросту, што папярэднічае паступленню дзіцяці ў школу.

  • Дашкольнае выхаванне.
  • Дашкольная ўстанова.

дашукацца, ; зак. (разм.).

  1. Настойліва шукаючы, знайсці.

    • Не магу д. ключоў.
  2. чаго. Даведацца, высветліць.

    • Д. праўды.

|| незак. дашуквацца, .