Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уклеіць, ; зак.

  1. Уставіць, замацаваўшы клеем.

    • У. карту ў кнігу.
  2. Заклеіць скрозь што-н.

    • У сцяну плакатамі.
  3. перан. Нанесці ўдар, адлупцаваць (разм.).

    • У пугай.

|| незак. уклейваць, .

|| наз. уклейванне, і уклейка, .

укленчаны, .

Які стаіць на каленках у час малення.

укленчваць, ; незак.

Тое, што і кленчыць (у 1 знач.).

уклініцца, ; зак.

Увайсці, удацца клінам.

  • У. ў размяшчэнне праціўніка (перан.).

|| незак. укліньвацца, .

уклініць, ; зак.

Урабіць, уставіць клінам.

  • У дошку ў шчыліну.

|| незак. укліньваць, .

уключаючы, прыназ.

У тым ліку і..., разам з кім-, чым-н.

  • Сабраліся ўсе, у. малых.

уключна, прысл.

Разам з апошнім названым прадметам.

  • Па 15-е ліпеня ў.

уключына, , ж.

Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі.

  • Жалезная ў.

уключыцца, ; зак.

Далучыцца да чаго-н., стаць удзельнікам чаго-н.

  • Станок уключаўся аўтаматычна.
  • У. ў размову.

|| незак. уключацца, .

|| наз. уключэнне, .

уключыць, ; зак.

  1. Увесці, унесці ў склад, лік каго-, чаго-н.

    • У. у спіс навучэнцаў.
    • У. соль у рацыён жывёлы.
  2. Далучыць да сістэмы чаго-н.

    • У. апарат у сетку.
  3. Прывесці ў дзеянне.

    • У. станок.
    • Уключы святло!

|| незак. уключаць, .

|| наз. уключэнне, .