Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сілкавацца, ✂; незак.

  1. Есці.

    • З дарогі селі хлопцы с.
  2. Атрымліваць адкуль-н. што-н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыяніравання (спец.).

    • Радыёпрыёмнік сілкуецца ад батарэек.

|| наз. сілкаванне, ✂.

сілкаваць, ✂; незак.

  1. Падмацоўваць ежай, карміць.

    • С. клёцкамі з душамі.
  2. Забяспечваць чым-н. неабходным для нармальнага дзеяння, функцыяніравання (спец.).

    • С. акумулятар.

|| наз. сілкаванне, ✂.

сілком, прысл. (разм.).

Сілай: супраць волі.

  • С. прывесці ў суд.

сіло, ✂, н.

  1. Прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін.

  2. перан. Пастка.

    • Ставіць с. на каго-н.

|| прым. сіловы, ✂.

сілуэт, ✂, м.

  1. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру.

    • С. твару ў профіль.
  2. Абрыс чаго-н., што віднеецца ўдалечыні, у тумане.

    • Здалёку віднеўся с. бярэзніку.
  3. Тое, што і контур.

    • Модны с. адзення.

|| прым. сілуэтны, ✂.

сімбіёз, ✂, м. (спец.).

Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, якая прыносіць ім узаемную карысць.

  • С. мурашкі і тлі.
  • С. грыба і водарасці.

|| прым. сімбіятычны, ✂.

сімвал, ✂, м.

  1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі.

    • Голуб — с. міру.
  2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.

Сімвал веры —

  • 1) кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі;
  • 2) тое, што і крэда.

|| прым. сімвалічны, ✂ і сімвальны, ✂.

  • Сімвалічнае адлюстраванне.
  • Сімвальная інфармацыя.

сімвалізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

З’явіцца (з’яўляцца) сімвалам (у 1 знач.) чаго-н.

  • Заключны хор у спектаклі сімвалізуе адзінства народа.

|| наз. сімвалізацыя, ✂.

сімвалізм, ✂, м.

Напрамак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 стст., прасякнуты індывідуалізмам і містыцызмам, які адлюстроўваў рэчаіснасць як ідэальную сутнасць свету ва ўмоўных і абстрактных формах.

|| прым. сімвалічны, ✂.

сімваліст, ✂, м.

Паслядоўнік сімвалізму.

|| ж. сімвалістка, ✂.

|| прым. сімвалісцкі, ✂.