Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пулька, ✂, ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

пульпа, ✂, ж. (спец.).

  1. Рыхлая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба.

  2. Сумесь вады і грунту або горнай пароды, якая атрымліваецца пры земляных і горных работах гідраўлічным спосабам.

  3. Зробленая і разрэджаная руда.

пульс, ✂, м.

  1. Рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца дзейнасцю сэрца.

    • Намацаць п.
  2. перан., чаго. Тэмп жыцця, руху чаго-н.

    • П. грамадскага жыцця.

|| прым. пульсавы, ✂.

пульсаваць, ✂; незак.

  1. Пра сэрца, артэрыі: мець пульс, біцца. На скроні ледзь прыметна пульсавала жылка.

  2. Праяўляцца з перыядычнымі зменамі ў сіле, напружанні і пад. (спец.).

|| наз. пульсаванне, ✂ і пульсацыя, ✂.

пульсары, ✂, м. (спец.).

Касмічныя крыніцы выпрамяненняў, якія дасягаюць Зямлі ў выглядзе імпульсаў, што перыядычна ўзнікаюць.

пульсуючы, ✂, (спец.).

Які праяўляецца, дзейнічае з перыядычнымі зменамі, рытмічна.

  • П. струмень.

пульт, ✂, м.

  1. Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы.

    • Дырыжорскі п.
  2. Пункт, адкуль адбываецца аўтаматычнае кіраванне чым-н.

    • Дыспетчарскі п.
    • П. электрастанцыі.

|| прым. пультавы, ✂.

пультавая, ✂, ж.

Памяшканне, у якім змяшчаецца пульт (у 2 знач.), пульты.

пульхны, ✂.

  1. Пухлы, быццам надзьмуты; тоўсты.

    • Пульхныя вусны.
    • Пульхныя рукі.
  2. Мяккі, пышны.

    • Пульхныя аладкі.
  3. Мяккі, пухкі.

    • П. снег.
    • Пульхная зямля.

|| наз. пульхнасць, ✂.

пулярка, ✂, ж.

Маладая курыца, адкормленая для стала.