Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дасье, нескл., н.

Збор дакументаў па якому-н. пытанню, справе, асобе, а таксама папка з такімі дакументамі.

  • Завесці д. на каго-н.

дасюль, прысл. (разм.).

  1. Да гэтага месца.

    • Прачытай д.
  2. Да гэтага часу.

    • Ад яго д. няма адказу.

дасягальны, ✂ (кніжн.).

Такі, якога можна дасягнуць.

  • Дасягальная мэта.

|| наз. дасягальнасць, ✂.

дасягнуць, ✂; зак.

  1. Дайсці, даехаць да пэўнага месца.

    • Лодка дасягнула сярэдзіны рэчкі.
  2. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.

    • Мароз дасягнуў 40.
  3. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н.

    • Чуткі дасягнулі вёскі.
  4. Дажыць да якога-н. узросту.

    • Д. паўналецця.
    • Д глыбокай старасці.
  5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.

    • Д згоды.
    • Д поспехаў у навуцы.

|| незак. дасягаць, ✂.

|| наз. дасягненне, ✂.

дасяжны, ✂.

Тое, што і дасягальны.

|| наз. дасяжнасць, ✂.

дасячы, ✂ і дасекчы, ✂; зак.

  1. Скончыць сячы, рассякаць што-н.

    • Д. дровы.
  2. Секучы, дайсці да якой-н. мяжы.

    • Д. да сярэдзіны.

|| незак. дасякаць, ✂.

|| наз. дасяканне, ✂.