Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўтасто́п, ✂, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда.

|| прым. аўтастопны, ✂.

аўтастра́да, ✂, ж.

Дарога для аўтамабільнага руху без папярочных наземных пераездаў.

|| прым. аўтастрадны, ✂.

аўтасчэ́пка, ✂, ж.

Прыстасаванне для аўтаматычнай счэпкі вагонаў.

|| прым. аўтасчэпачны, ✂.

аўтатра́ктарны, ✂.

Які мае адносіны да вытворчасці аўтамабіляў і трактароў.

  • Аўтатрактарная прамысловасць.

аўтатра́нспарт, ✂, м.

Аўтамабільны транспарт.

|| прым. аўтатранспартны, ✂.

аўтахто́нны, ✂, (спец.).

Тое, што і абарыгенны (гл. абарыген); карэнны, мясцовы.

аўтахто́ны, ✂, м. (кніжн.).

Абарыгены; карэнныя, мясцовыя жыхары.

  1. Расліны або жывёлы, якія ўзніклі і працягваюць існаваць у дадзенай мясцовасці.

аўтацыстэ́рна, ✂, ж.

Аўтамабіль-цыстэрна.

аўто́бус, ✂, м.

Шматмесны аўтамабіль для перавозкі пасажыраў.

  • Аўтобусы далёкіх рэйсаў.

|| прым. аўтобусны, ✂.

аўто́граф, ✂, м.

  1. Тэкст твора, напісаны рукой аўтара.

    • А. паэмы “Курган”.
  2. Уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс.

    • Узяць а. у вядомага артыста.

|| прым. аўтаграфічны, ✂.