Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маруда, , м.; , ж., (разм.).

Чалавек, які любіць корпацца, вельмі павольна ўсё робіць.

марудзіць, ; незак.

Рабіць што-н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой-н. справы.

  • М. з вырашэннем пытання.

марудлівы, .

Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.

|| наз. марудлівасць, .

марудны, .

  1. Павольны, непаваротлівы; проціл. хуткі.

    • Марудная хада.
    • Марудна (прысл.) пісаць.
  2. Карпатлівы.

    • Марудная праца.

|| наз. маруднасць, .

марфалогія, , ж.

  1. У назвах некаторых прыродазнаўчых навук: будова і форма.

    • М. чалавека.
    • М. жывёл.
    • М. раслін.
    • М. глебы.
  2. Раздзел граматыкі — навука аб часцінах мовы, аб іх катэгорыях і аб формах слоў.

    • Спецыяліст па марфалогіі.
  3. Сістэма часцін мовы, іх катэгорый і форм слоў.

    • Апісанне марфалогіі беларускай мовы.

|| прым. марфалагічны, .

марфаналогія, , ж.

Раздзел мовазнаўства — навука аб фанемнай будове слоў і марфем.

|| прым. марфаналагічны, .

марфема, , ж.

У граматыцы: значымая частка слова (корань, прыстаўка, суфікс).

|| прым. марфемны, .

марфін, , м.

Тое, што і морфій.

|| прым. марфінны, .

марфінізм, , м.

Нездаровая цяга да морфію як наркотыку.

марфініст, , м.

Той, хто пакутуе марфінізмам.

|| ж. марфіністка, .

|| прым. марфінісцкі, .