марфалогія назоўнік | жаночы род

  1. У назвах некаторых прыродазнаўчых навук: будова і форма.

    • М. чалавека.
    • М. жывёл.
    • М. раслін.
    • М. глебы.
  2. Раздзел граматыкі — навука аб часцінах мовы, аб іх катэгорыях і аб формах слоў.

    • Спецыяліст па марфалогіі.
  3. Сістэма часцін мовы, іх катэгорый і форм слоў.

    • Апісанне марфалогіі беларускай мовы.

|| прыметнік: марфалагічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)