Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даўгадзюбы, ✂.

З доўгай дзюбай.

  • Д. журавель.

даўгакрылы, ✂.

З доўгімі крыламі.

  • Д. стрыж.
  • Сямейства даўгакрылых (наз.).

даўгакрысы, ✂.

З доўгімі крысамі (пра адзенне).

  • Даўгакрысае паліто.

даўгалетні, ✂.

Які працягваецца многа гадоў.

  • Даўгалетняя праца.

даўгалецце, ✂, н.

Доўгае жыццё.

  • Прыклад чалавечага даўгалецця.

даўгалыгі, ✂ (разм.).

Вельмі высокі, худы і нязграбны.

  • Д. хлопец.

даўганосік, ✂, м.

Невялікі жук з выцягнутай галавой, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.

  • Свірнавы д.

даўгата, ✂, ж.

  1. Працягласць у часе чаго-н.

    • Д. дня.
  2. Геаграфічная каардыната, якая вызначае месца пунктаў на паверхні Зямлі адносна пачатковага мерыдыяна.

    • Заходнія даўготы.

даўгахвалевы, ✂.

Які працуе на доўгіх хвалях, прымае доўгія хвалі.

  • Даўгахвалевая радыёстанцыя.

даўгачасны, ✂.

Які працягваецца доўгі час.

  • Даўгачасная адсутнасць.
  • Даўгачасная абарона.

◊

  • Даўгачасны агнявы пункт — моцнае абароннае збудаванне, прызначанае для вядзення агню з гармат, кулямётаў і інш.

|| наз. даўгачаснасць, ✂.