Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дастукацца, ; зак.

  1. Стукаючы, дабіцца адказу.

    • Ледзь дастукаўся ў хату.
  2. Наклікаць на сябе непрыемнасці (разм.).

    • Дастукаўся, што аштрафавалі.
  3. чаго. Старанна дамагаючыся, дабіцца свайго (разм.).

    • Д. кватэры.

даступіцца, ; зак.

  1. да каго-чаго. Падысці, прыблізіцца (разм.).

    • Да бадлівай каровы не даступішся.
  2. (звычайна з адмоўем «не»), перан., да каго. Звярнуцца да каго-н. з просьбай, заявай.

    • Начальнік ганарысты, да яго не даступішся.

|| незак. даступацца, .

даступны, .

  1. Такі, да якога можна прайсці або праехаць.

    • Лагер размясціўся ў даступным месцы.
  2. Такі, які падыходзіць для ўсіх або многіх.

    • Даступныя цэны.
  3. Адкрыты для зроку.

    • Д. для назірання.
  4. Лёгкі для разумення.

    • Даступная форма выкладання думак.
  5. Уважлівы да іншых, не ганарысты.

    • Гэта быў д. чалавек.

|| наз. даступнасць, .

дасуха, і досуха), прысл.

Да поўнай сухасці.

  • Выцерці пасуду д.

дасціпны, .

  1. Які вызначаецца вострым розумам, незвычайным уменнем ярка (смешна або з’едліва) выказаць думку.

    • Д. чалавек.
    • Д. фельетон.
  2. Удалы, арыгінальны па свайму зместу, вырашэнню.

    • Д. праект.
    • Дасціпнае рашэнне.

|| наз. дасціпнасць, .

дасыпаць, ; зак.

  1. Дабавіць да поўнага.

    • Д. мяшок даверху.
  2. чаго. Дабавіць крыху чаго-н.

    • Д. солі ў страву.

|| незак. дасыпаць, .

|| наз. дасыпка, і дасыпанне, .

дасье, нескл., н.

Збор дакументаў па якому-н. пытанню, справе, асобе, а таксама папка з такімі дакументамі.

  • Завесці д. на каго-н.

дасюль, прысл. (разм.).

  1. Да гэтага месца.

    • Прачытай д.
  2. Да гэтага часу.

    • Ад яго д. няма адказу.

дасягальны, (кніжн.).

Такі, якога можна дасягнуць.

  • Дасягальная мэта.

|| наз. дасягальнасць, .

дасягнуць, ; зак.

  1. Дайсці, даехаць да пэўнага месца.

    • Лодка дасягнула сярэдзіны рэчкі.
  2. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.

    • Мароз дасягнуў 40.
  3. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н.

    • Чуткі дасягнулі вёскі.
  4. Дажыць да якога-н. узросту.

    • Д. паўналецця.
    • Д глыбокай старасці.
  5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.

    • Д згоды.
    • Д поспехаў у навуцы.

|| незак. дасягаць, .

|| наз. дасягненне, .