Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

угодкі, (уст.).

Гадавіна звычайна з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.

угодлівы, .

Празмерна паслужлівы, ліслівы, дагодлівы.

  • У. чалавек.

|| наз. угодлівасць, .

угоднік, , м.

  1. Угодлівы чалавек (разм.).

  2. У рэлігійным уяўленні: святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём.

|| ж. угодніца, .

угодніцтва, , н. (разм.).

Рабалепна-ліслівае імкненне дагадзіць каму-н.

  • Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.

угоднічаць, ; незак. (разм.).

Весці сябе ўгодліва.

  • У. перад начальнікам.

уголас, прысл.

  1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

    • Чытаць у.
  2. перан. Адкрыта, на людзях.

    • Заявіць пра што-н. у.

угразнуць, ; зак.

  1. Засесці, завязнуць у гразі.

  2. перан. Трапіўшы ў якое-н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго (разм.).

    • У. у даўгах.

|| незак. угразаць, .

угра-фінскі, .

Тое, што і фіна-угорскі.

угрузнуць, ; зак.

Глыбока ўвязнуць (у гразі, снезе і пад.); асесці, уехаць у зямлю.

  • У. у снезе.
  • Хацінка ўгрузла ў зямлю.

|| незак. угрузаць, .

угрунтаваны, .

  1. Зроблены надзейна, моцна.

    • У. падмурак.
  2. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі, меркаваннямі.

    • У. довад.

|| наз. угрунтаванасць, .