Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туліцца, ; незак.

  1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

    • Дзіця туліцца да маці.
  2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

    • Хлопчык больш туліўся да бацькі.
  3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

    • У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.
  4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

    • Вёска тулілася каля лесу.

туліць, ; незак.

  1. Гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай.

    • Маці туліла дзяўчынку да грудзей.
  2. перан. Быць прытулкам для каго-, чаго-н.

    • Лес туліў партызан ад немцаў.
    • Густы зараснік туліў старую хатку.

туляга, , м.; , ж..

  1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэч; бадзяга.

  2. Баязлівец, нерашучы чалавек (разм.).

туляцца, ; незак.

  1. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца.

    • Усё жыццё туляўся без ніякага занятку.
  2. Знаходзіцца дзе-н., хаваючыся ад каго-, чаго-н.

    • Туляўся ў лесе, пакуль партызан не знайшоў.

|| наз. тулянне, .

тумак, , м. (разм.).

Удар кулаком.

  • Надаваць тумакоў.

туман, , м.

  1. Згушчэнне дробненькіх кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, што робіць паветра непразрыстым.

    • Над лугам слаўся густы т.
  2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

    • Махорачны т.
  3. перан. Пра стан няяснасці, змешанасці думак, уяўленняў.

    • Т. у галаве.

|| прым. туманны, .

туманісты, (разм.).

З частымі або густымі туманамі; туманны.

  • Туманістая восень.
  • Туманістыя ночы.

|| наз. туманістасць, .

туманіцца, ; незак.

  1. Засцілацца, ахутвацца туманам.

    • Удалечыні туманіцца лес.
  2. перан. Пра вочы, погляд, памяць: пазбаўляцца здольнасці добра бачыць, разумець (разм.).

    • Галава туманіцца.

|| зак. затуманіцца, .

туманіць, ; незак.

  1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н.

    • Дым туманіў неба.
  2. перан. Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н.

    • Слёзы туманілі вочы.
    • Т. галаву.

|| зак. затуманіць, .

туманнасць, , ж.

  1. гл. туманны.

  2. Густы туман (у 1 знач.).

  3. У нашай Галактыцы: воблака разрэджаных газаў і пылу (спец.).

    • Галактычныя туманнасці.
  4. Па-за нашай Галактыкай: Зоркавая сістэма бачная як туманная плямка (спец.).

    • Пазагалактычныя туманнасці.

|| прым. туманнасны, .