Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

работадавец, , м. (афіц.).

Той, хто дае работу, наймае рабочую сілу.

работадаўца, , м. (афіц.).

Тое, што і работадавец.

работнік, , м.

  1. Той, хто працуе; працаўнік.

    • Ён — добры р.

  2. Чалавек, які працуе дзе-н., займаецца якой-н. дзейнасцю.

    • Адказны р.
    • Работнікі друку.
  3. Наёмны рабочы, парабак (уст.).

    • Гаспадар і р.

|| ж. работніца, .

|| прым. работніцкі, .

рабочы1, , м.

Наёмны работнік, які займаецца вытворчай працай.

  • Высокакваліфікаваны р.

рабочы2 прым.

  1. Які мае адносіны да рабочых​1, уласцівы ім.

    • Р. клас.
    • Р. рух.
    • Па-рабочаму (прысл.; так, як уласціва рабочым).
  2. Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.

    • Рабочыя часткі машыны.
    • Рабочыя пчолы.
  3. Які жыве з сваёй працы (разм.).

    • Р. народ.
  4. Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.

    • Р. інструмент.
    • Рабочае адзенне.
    • Р. стол.
    • Р. дзень.
  5. Неабходны для работы.

    • Р. план.
    • Р. праект.

  • Рабочая сіла — тое, што і рабочыя ​1.

  • Рабочыя рукі — тое, што і рабочыя ​1.

    • Не хапае рабочых рук.
  • Рабочы пасёлак — пасёлак гарадскога тыпу.

  • Рабочы поезд — мясцовы поезд для перавозкі рабочых.

  • У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у час работы, не адрываючыся ад работы.

рабро, , н.

  1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.

    • Зламаць р.
    • Адны рэбры (перан. надта худы, благі хто-н.).
    • Палічыць рэбры каму-н. (перан. пабіць, збіць каго-н.; разм.).
  2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).

    • Валяюцца рэбры старой лодкі.
  3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.

    • Р. куба.
  4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант.

    • Р. цагліны.
    • Р. далоні.

|| прым. рэберны, і рабровы, .

  • Рэберныя мышцы.

рабрына, , ж. (разм.).

Адно рабро (у 1 і 2 знач.).

|| памянш. рабрынка, .

рабрынка, , ж.

  1. гл. рабрына.

  2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі.

    • Капуста з рабрынкай.

рабрысты, .

Няроўны, з выступамі, гранямі.

  • Рабрыстая паверхня.

|| наз. рабрыстасць, .

рабства, , н.

  1. Становішча раба.

    • Духоўнае р.
  2. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні.