рабочы2
-
Які мае адносіны да рабочых1, уласцівы ім.
- Р. клас.
- Р. рух.
- Па-рабочаму (
прысл. ; так, як уласціва рабочым).
-
Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.
- Рабочыя часткі машыны.
- Рабочыя пчолы.
-
Які жыве з сваёй працы (
разм. ).- Р. народ.
-
Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.
- Р. інструмент.
- Рабочае адзенне.
- Р. стол.
- Р. дзень.
-
Неабходны для работы.
- Р. план.
- Р. праект.
Рабочая сіла — тое, што і рабочыя 1.
Рабочыя рукі — тое, што і рабочыя 1.
- Не хапае рабочых рук.
Рабочы пасёлак — пасёлак гарадскога тыпу.
Рабочы поезд — мясцовы поезд для перавозкі рабочых.
У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што
-н. ) — у час работы, не адрываючыся ад работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)