Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пузыр, , м.

  1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.

    • П. у шкле (ужо застылы).
    • Пузыры ў цесце.
  2. Балючае ўздуцце скуры, пухір.

    • П. ад апёку.
  3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.

    • Мачавы п.
    • Жоўцевы п.
  4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).

    • Вучыцца плаваць з пузырамі.

|| памянш. пузырок, .

|| прым. пузырковы, .

|| прым. пузырны, .

пузырок, , м.

  1. гл. пузыр.

  2. Невялікая шкляная бутэлечка.

    • П. з лекамі.

пузырысты, .

Пакрыты пузырамі, з пузырамі ў сярэдзіне.

  • Пузырыстае шкло.

пузырыцца, ; незак. (разм.).

  1. Узнімацца, пакрывацца пузырамі.

    • Раствор пузырыцца.
  2. Пра тканіну, адзенне: надзімацца ад ветру.

    • Кашуля пузырыцца.

пук, , м.

  1. Звязка, ахапак.

    • П. лёну.
  2. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе.

    • Цыбуля пайшла ў пукі.

|| памянш. пучок, .

пукатасць, , ж.

  1. гл. пукаты.

  2. Пукатае месца.

    • Пукатасці паверхні.

пукаты, .

Тое, што і выпуклы.

  • Пукатае дно.
  • П. лоб.

|| наз. пукатасць, .

пуловер, , м.

Род трыкатажнага світэра без каўняра і засцежак.

|| прым. пуловерны, .

пульверызатар, , м.

Прыбор для распырсквання вадкасці дробнымі часцінкамі.

|| прым. пульверызатарны, .

пульверызацыя, , ж.

Распырскванне вадкасці пульверызатарам.