пузыр, , м.

  1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.

    • П. у шкле (ужо застылы).
    • Пузыры ў цесце.
  2. Балючае ўздуцце скуры, пухір.

    • П. ад апёку.
  3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.

    • Мачавы п.
    • Жоўцевы п.
  4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).

    • Вучыцца плаваць з пузырамі.

|| памянш. пузырок, .

|| прым. пузырковы, .

|| прым. пузырны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)