Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выбрыкваць, ; незак. (разм.).

  1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

  2. перан. Гарэзіць, дурэць.

|| аднакр. выбрыкнуць, .

|| наз. выбрык, .

выбрысці, ; зак.

Брыдучы, выйсці адкуль-н.

  • В. з вады.
  • В. з зачараванага кола (перан.).

выбрыць, ; зак.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выгаліць.

  • В. твар.

|| незак. выбрываць, .

|| звар. выбрыцца, .

|| незак. выбрывацца, .

выбудоўваць, ; незак.

Тое, што і будаваць (у 1 знач.).

выбух, , м.

  1. Імгненнае разбурэнне чаго-н., якое суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў; гук, які суправаджае такое разбурэнне.

    • Ядзерны в.
    • В. газаў.
  2. перан., чаго. Раптоўнае праяўленне чаго-н.

    • В. смеху.
    • В. абурэння.

выбухнуць, ; зак.

  1. Узарвацца.

    • Снарад выбухнуў.
  2. З сілай вырвацца адкуль-н.

    • Полымя з дымам выбухнула з печы.
  3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

    • Выбухнуў гнеў.
    • Выбухнула забастоўка.

|| незак. выбухаць, .

выбухны, .

  1. Які служыць для ўтварэння выбуху (у 1 знач.).

    • Выбухная камера.
  2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

    • Выбухныя зычныя.

выбуховы, .

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам выбуху або здольны ўтварыць выбух ці здольны ўзрывацца.

  • Выбуховая хваля.
  • Выбуховыя рэчывы.

выбыць, ; зак. (афіц.).

Перастаць знаходзіцца або лічыцца дзе-небудзь.

  • В. з горада.
  • В. у камандзіроўку.
  • В. са строю.

|| незак. выбываць, .

|| наз. выбыццё, .

вывад, , м.

  1. гл. вывесці.

  2. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў.

    • Тэарэтычныя, практычныя вывады.
  3. Провад або прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем (спец.).

|| прым. вывадны, .