Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вытанцавацца, ✂; зак.

  1. Натанцавацца ўдосталь.

  2. Удацца, атрымацца (разм.).

    • Справа не вытанцавалася.

|| незак. вытанцоўвацца, ✂.

вытанчаны, ✂.

Тонкі, надзвычай далікатны.

  • В. густ.
  • Вытанчаная ветлівасць.

|| наз. вытанчанасць, ✂.

вытанчыць, ✂; зак.

Зрабіць тонкім, станчыць.

|| незак. вытанчаць, ✂.

вытапіць, ✂; зак.

Тапленнем здабыць, вырабіць.

  • В. сала.

|| незак. вытопліваць, ✂.

|| наз. вытопліванне, ✂ і вытапка, ✂.

|| прым. вытапны, ✂.

вытаптаць, ✂; зак.

Топчучы, сапсаваць, знішчыць.

  • В. пасевы.

|| незак. вытоптваць, ✂.

вытарашчыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Пра вочы: шырока раскрыцца ад здзіўлення.

  2. Уставіцца, шырока раскрыты вочы.

    • Чаго ты вытарашчыўся?

|| незак. вытарэшчвацца, ✂.

вытвараць, ✂; незак. (разм.).

Вырабляць, тварыць, вытвараць.

  • В. розныя штукі.

|| зак. вытварыць, ✂.

вытворнік, ✂, м.

Самец, пакінуты для разводу патомства.

  • Жарабец-в.

вытворны, ✂.

Утвораны ад іншага.

  • Вытворная велічыня.
  • Вытворнае слова (слова, утворанае ад іншага слова).

вытворца, ✂, м.

Той, хто вырабляе, стварае матэрыяльныя каштоўнасці.

  • Вытворцы прамысловых тавараў.
  • Завод-в.