Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вібратар, ✂, м.

Частка прыбора, апарата, у якім могуць узбуджацца рытмічныя ваганні.

|| прым. вібратарны, ✂.

вібрацыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Вагальны рух пругкага цела, дрыжанне.

  2. Ваганне вышыні току якога-н. гуку.

|| прым. вібрацыйны, ✂.

вівісекцыя, ✂, ж. (спец.).

Разрэз цела жывых жывёл з навуковай мэтай.

вігонь, ✂, ж.

  1. Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю, а таксама шэрсць гэтай жывёліны і тканіна з яе.

  2. Род пражы з сумесі бавоўны з грубай шэрсцю, а таксама тканіна з яе.

|| прым. вігоневы, ✂.

від​1, ✂, м.

  1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе.

    • В. на мора.
    • Альбом з відамі Каўказа.
  2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).

    • Спалоханы в. твару.
    • Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.
  3. мн., перан. Меркаванні; намер.

    • Віды на ўраджай.
    • Віды на будучае.

◊

  • Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову.

|| прым. відавы, ✂.

  • Відавыя паштоўкі.

від​2, ✂, м.

  1. Падраздзяленне ў сістэматызацыі, якое ўваходзіць у састаў вышэйшага раздзела — роду.

    • В. раслін.
  2. Разнавіднасць, тып.

    • В. паліва.

|| прым. відавы, ✂.

відавочна, прысл.

  1. пабочн. сл. Напэўна, відаць, мабыць.

    • Ён, в., да нас сёння не прыедзе.
  2. прысл. Яўна, прыметна; адкрыта.

    • Яны робяць усё в.
  3. безас. у знач. вык. Ясна, бясспрэчна.

    • Было в., што чалавеку не хапае вопыту ў гэтай справе.

відавочнік, ✂, м.

Сведка якога-н. здарэння, падзеі.

|| ж. відавочніца, ✂.

відавочны, ✂.

  1. Яўны, прыметны.

    • Відавочная мана.
  2. Бясспрэчны.

    • В. факт.

|| наз. відавочнасць, ✂.

відазмяненне, ✂, н.

  1. гл. відазмяніць.

  2. Разнавіднасць чаго-н.