Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віза, ✂, ж.

  1. Паметка службовай асобы на дакуменце.

    • Паставіць сваю візу.
  2. Дазвол на ўезд у краіну, выезд ці праезд цераз яе, а таксама паметка ў пашпарце ў знак такога дазволу.

|| прым. візавы, ✂.

візаваць, ✂; незак.

Ставіць на чым-н. візу.

  • В. пашпарт.

|| зак. завізаваць, ✂.

|| наз. візаванне, ✂.

візаві (кніжн.).

  1. прысл. Твар у твар, адзін насупраць другога.

    • Сядзець в.
  2. наз. нескл. м. і ж. Той, хто знаходзіцца насупраць.

    • Мой в.

візіга, ✂, ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны (хорды) асятровых рыб.

  • Пірагі з візігай.

візір​1, ✂, м. (спец.).

  1. Прыбор для візіравання; відашукальнік.

  2. Частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай.

|| прым. візірны, ✂.

візір​2, ✂, м.

У некаторых краінах Блізкага Усходу: міністр, вышэйшы саноўнік.

візіраваць​1, ✂; зак. і незак.

Паставіць (ставіць) візу на чым-н.

  • В. пашпарт.

|| зак. завізіраваць, ✂.

|| наз. візіраванне, ✂.

візіраваць​2, ✂; зак. і незак. (спец.).

Навесці (наводзіць) аптычны ці вугламерны прыбор на які-н. пункт.

|| наз. візіраванне, ✂.

візіт, ✂, м.

Наведванне, пераважна афіцыйнае.

  • Зрабіць в.
  • Прыбыць з візітам.
  • В. урача.

|| прым. візітны, ✂.

Візітная картка (спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам, званнем і пад. звесткамі пра асобу, якая зрабіла візіт).

візітка, ✂, ж.

  1. Спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам і званнем каго-н. (разм.).

  2. Аднабортны кароткі сурдут з закругленымі поламі.

  3. Мужчынская ручная сумачка.