Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віла, , ж.

Багаты дом з садам, паркам (звычайна загарадны).

вілачнік, , м.

  1. Куток каля печы, дзе стаяць вілкі, качарга і іншыя кухонныя прылады; качарэжнік.

  2. Дзяржанне, ручка вілак, якімі дастаюць гаршкі з печы.

вілка, , ж.

  1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом.

    • Штэпсельная в.
  2. Такое становішча пры стральбе, калі адзін снарад падае бліжэй, а другі далей ад цэлі (спец.).

    • Узяць батарэю ў вілку.

|| прым. вілачны, .

вілкі, .

  1. Доўгая драўляная ручка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы; пры дапамозе гэтай прылады ставяць у печ і вымаюць з печы гаршкі, чыгункі.

  2. Тое, што і вілы.

|| прым. вілачны, .

вілы, .

Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.

  • Віламі па вадзе пісана (пра што-н. мала магчымае).

|| прым. вілавы, .

вільгатнець, ; незак.

Рабіць вільготным.

  • Паветра пад вечар вільгатнее.

|| зак. звільгатнець, і павільгатнець, .

вільгаць, , ж.

Сырасць, вада, якая змяшчаецца ў чым-н.

  • Паветра насычана вільгаццю.

вільготнасць, , ж.

Наяўнасць вільгаці.

  • В. глебы, паветра.

|| прым. вільготнасны, .

  • В. рэжым.

вільготны, .

Насычаны вільгаццю, мокры, сыры.

  • Вільготная зямля.

вільчык, , м.

Верхні стык двух бакоў страхі; канёк.

|| прым. вільчыкавы, .