Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віхлявы, (разм.).

Які хістаецца з боку ў бок у часе руху.

  • Віхлявая паходка.

віхлясты, (разм.).

  1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі).

  2. Звілісты, пакручасты.

    • Віхлястыя сцежкі.

віхляцца, ; незак. (разм.).

Рухацца, хістаючыся з боку ў бок.

  • В. пад цяжарам ношы.

віхляць, ; незак. (разм.).

Рухацца няроўна, хістаючыся з боку ў бок.

  • Кола віхляе.
  • В. пры хадзьбе.

віхор1, , м.

Узнятая ўверх пасма валасоў.

  • Прыгладзіць віхры.

віхор2 (віхар, , м.

Імклівая кругавая плынь ветру.

  • Снежны в.
  • В. падзей (перан.).
  • Імчацца віхрам (прысл.).

|| прым. віхравы, .

віхрасты, (разм.).

З віхрамі.

  • В. хлапчук.

віхрыцца, ; незак.

Узнімацца, кружыцца віхрам.

  • Віхрыцца пыл.

віхура, , ж.

  1. Бура, завіруха (разм.).

  2. Імклівы віхравы рух (паэт.).

|| прым. віхурны, .