Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вы, займ.

Ужыв. пры звароце да некалькіх асоб, а таксама як форма ветлівага звароту да адной асобы.

  • На вы (гаварыць, быць з кім-н. і пад.) — пра адносіны паміж людзьмі, калі гавораць адзін другому «вы», а не «ты».

вы... дзеяслоўная прыстаўка.

Азначае:

  1. вычарпальнасць дзеяння, дасягненне чаго-н., напр. вывучыць, вызначыць;
  2. рух знутры, сярэдзіны чаго-н., напр. выбегчы;
  3. з часціцай -цца — поўную вычарпальнасць дзеяння, задаволенасць дзеяннем, напр. вылежацца, выспацца.

выбавіць, ; зак. (разм.).

  1. Выцягнуць, дастаць тое, што засела, загрузла.

    • В. воз з гразі.
    • В. з бяды (перан.).
  2. Пераканаць, прымусіць выйсці, выехаць адкуль-н.

    • В. дзяцей з хаты на вуліцу.

|| незак. выбаўляць, .

выбалбатаць, ; зак. (разм.).

Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.

выбар, , м.

  1. гл. выбраць.

  2. Тое, з чаго можна выбраць.

    • Вялікі в. тавараў.
  3. Аб тым, хто выбраны, што выбрана.

  • Адобрыць чый-н. выбар.

  • Без выбару — без разбору, не выбіраючы.

    • Чытаць усё без выбару.
  • На выбар — каб выбраць паводле меркавання.

    • Даць на выбар.

выбарачны, .

Не суцэльны, частковы.

  • В. кантроль.

выбарка, , ж.

  1. звычайна мн. Матэрыялы (загатоўкі, вытрымкі і пад.), падабраныя на якую-н. тэму, падборка (у 2 знач.).

    • Выбаркі з твораў пісьменнікаў.
  2. Паглыбленне, выструганае рубанкам.

    • Глыбокая в.

выбарнасць, , ж.

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў.

  • Прынцып выбарнасці.
  • В. органаў кіравання і кантролю.

выбарны, .

Які займае пасаду шляхам выбараў.

  • Выбарная пасада.

выбарчы, .

Які мае адносіны да выбараў.

  • В. закон.
  • В. ўчастак.
  • В. бюлетэнь.