Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вышка, ✂, ж.

Высокая, пераважна конусападобная, пабудова спецыяльнага прызначэння, вежа.

  • Тэлевізійная в.
  • Буравая в.

|| прым. вышачны, ✂.

вышкі, ✂.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

  • Класці сена на в.

вышмаргнуць, ✂; зак.

Выцягнуць рыўком з чаго-н.

  • В. нітку з іголкі.

|| незак. вышморгваць, ✂.

вышпурнуць, ✂; зак. (разм.).

Выкінуць вон.

  • В. венік за дзверы.

|| незак. вышпурваць, ✂.

выштукаваць, ✂; зак. (разм.).

Змайстраваць што-н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял.

  • В. цацку.

|| незак. выштукоўваць, ✂.

выштурхаць, ✂; зак.

Выштурхнуць у некалькі прыёмаў.

|| незак. выштурхваць, ✂ і выштурхоўваць, ✂.

выштурхнуць, ✂; зак.

Штуршком, напорам выкінуць, выдаліць.

  • В. з пакоя каго-н.

|| незак. выштурхваць, ✂ і выштурхоўваць, ✂.

вышук, ✂, м.

Дазнанне, якое папярэднічае суду, збор доказаў.

  • Крымінальны в. (аддзел міліцыі, які займаецца раскрыццём і спыненнем крымінальных злачынстваў).

|| прым. вышуковы, ✂.

вышукальнік, ✂, м. (спец.).

Той, хто займаецца вышуканнем.

  • Інжынер-в.

|| прым. вышукальны, ✂.

  • В. атрад.

вышуканне, ✂, н.

Даследаванне, звязанае з пошукамі.

  • Геалагічныя вышуканні.
  • В. новых крыніц вітамінаў.