Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдавец, ✂, м.

Той, хто займаецца выдавецкай справай.

|| прым. выдавецкі, ✂.

выдавецтва, ✂, н.

Установа, якая займаецца выданнем кніг, часопісаў і пад.

|| прым. выдавецкі, ✂.

выдаіць, ✂; зак.

  1. Тое, што і падаіць.

    • В. кароў.
  2. Атрымаць даеннем.

    • В. малако.

|| незак. выдойваць, ✂.

выдаліць, ✂; зак.

  1. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

    • В. пабочных асоб.
    • В. прымесі.
  2. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

    • В. пухліну.
    • В. нырку.

|| незак. выдаляць, ✂.

|| наз. выдаленне, ✂.

выданне, ✂, н.

  1. гл. выдаць.

  2. Выдадзены твор.

    • Акадэмічнае в.
    • Чатырнаццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.
  3. на выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).

выдасканаліцца, ✂; зак.

  1. Стаць больш успрыімлівым, тонкім, вострым.

  2. Дасягнуць поспеху, дайсці да дасканаласці ў выкананні чаго-н.

|| незак. выдасканальвацца, ✂.

выдасканаліць, ✂; зак.

Развіваючы што-н., дасягнуць дасканаласці, зрабіць больш тонкім, вострым, успрыімлівым.

  • В. стыль.

|| незак. выдасканальваць, ✂.

выдаткавацца, ✂; зак.

Зрасходавацца, зрасходаваць свае грошы.

  • В. ў дарозе.

|| незак. выдаткоўвацца, ✂.

|| наз. выдаткоўванне, ✂ і выдаткаванне, ✂.

выдаткаваць, ✂; зак.

Зрасходаваць, патраціць. В. грошы на будаўніцтва.

  • В. усе сродкі.

|| незак. выдаткоўваць, ✂.

|| наз. выдаткоўванне, ✂ і выдаткаванне, ✂.

выдаткі, ✂, м.

Затраты на што-н., расходная сума.

  • В. вытворчасці.
  • Прыбытак і в. бюджэту.